ПРЭС-РЭЛІЗ

Валерый Песін з’яўляецца адным з легендарных прадстаўнікоў жывапісцаў-нонканфармістаў Беларусі 1980 – 1990-х гадоў. Разам з тым ён знаходзіцца ў шэрагу адных з самых запатрабаваных за мяжой беларускіх мастакоў сучаснасці. На працягу многіх гадоў работы Валерыя Песіна дэманструюць вядомыя галерэі Масквы, яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях найбуйнейшых расійскіх калекцыянераў.
Персанальная выстаўка Валерыя Песіна ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў – гэта магчымасць для беларускага гледача пазнаёміцца
з творчасцю беларускага мастака, які жыве і працуе ў Маскве.
У экспазіцыю ўвайшлі карціны, якія Валерый Песін аб’яднаў у серыю «Дэталі». Першая частка гэтага праекта дэманстравалася ў 2011 годзе
ў галерэі «Ў». Дэталі – не пейзаж, не нацюрморт і не сюжэт. Гэта амаль абстрактныя па форме карціны, у якіх адгадваюцца элементы прыроднага свету і якія аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам. Пры гэтым вырашальнае значэнне маюць эстэтычныя, дэкаратыўныя ўласцівасці карцін, роля якіх – ствараць настрой, эмацыйную вібрацыю, якая ўзнікае ў выніку разнастайнага спалучэння фармальных якасцяў – колеру, фактур, тэхнік,
а таксама супрацьпастаўлення карцін і іх узаемадзеяння.
У экспазіцыі будуць прадстаўлена каля 40 твораў жывапісу і графікі, напісаныя ў асаблівай мастацкай манеры,  уласцівай Валерыю Песіну, у якой паказваюцца найбольш відавочныя, змястоўна-фаpмальные рысы, якія адрозніваюць яго творчую індывідуальнасць. Работам мастака ўласцівая некаторая апавядальная недаказанасць, якая пакiдае гледачу магчымасць дапоўніць аўтарскае пасланне, прыдумаць уласную гісторыю
і інтэрпрэтацыю убачанага. У гэтым заключаецца інтэрактыўны складнік праекта.
У нестандартнай падачы візуальнага матэрыялу выяўляецца індывідуальнае бачанне аўтарам навакольнага свету, успрыманне, якое трансфармуюцца асаблівым спосабам, знаходзіць увасабленне ў мастацкіх вобразах, якія адлюстроўваюць сутнасць знешніх праяў.

Выстаўка будзе доўжыцца па 19 сакавіка 2015года.

Час працы: 11.00 – 19.00, серада: 13.00 – 21.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак        
Адрас: Мінск, вул. Некрасава, 3
Тэл.: 262 62 15, 399 09 77, 292 93 36

Валерый Песін
нарадзіўся 1963 годзеўМінску, Беларусь.
З 1990-х гг. удзельнічае ў выстаўках:
1991 выстаўка «Bieł Art. Панарама беларускага мастацтва», Варшава, ліцейны зала фабрыкі Норбліна
1994 галерэя «Im Hof», Эсэн, Германія
1995 галерэя Каталіцкага ўніверсітэта,Люблін, Польшча
1996 галерэя «Arte directo», Гранада, Іспанія
1998 галерэя «Злата», Масква, Расія
1999 Фонд культуры РФ, Масква, Расія
2000 Stichtid muset, Эйндховен, Нідэрланды
2001 выстаўка ў рамках Дзён Беларусі ў Швецыі
2003 музей горада Лемборк, Польшча
2005 галерэя «RectoVerso», Люксембург
2006 ЦДМ, Масква, Расія
2007 выстава «Усё будзе добра!», Галерэя кінатэатра «Перамога», Мінск, Беларусь
2008 галерэя Арт-Яр, Масква, Расія
2009 ЦДМ, Масква, Расія
2010 галерэя «Марго-арт», Масква, Расія
2011 галерэя А-3 Масква, Расія
2011 выстава «Дэталі», галерэя «Ў», Мінск, Беларусь
2012 ЦДМ, Масква, Расія
2013 галерэя ARTCURATOR.RU Масква, Расія
2013 выстаўка «Дзённік / Diary», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва,
Мінск, Беларусь
2014 выстава «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск, Беларусь

 

План суправаджальных мерапрыемстваў да выстаўцы твораў
Валерыя Песіна.
04.03.2015 – канцэрт гурта «ALTA MENTE» (у час адкрыцця).
– Аўтарская экскурсія па выстаўцы (вядзе Валерый Песін). Экскурсія магчымая некалькі разоў на тыдзень у пэўны час.
– Лекцыя мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн «Валерый Песін
і беларускі авангард 80 – 90 гадоў ХХ стагоддзя».
– Лекцыя Вольгі Сазыкінай пра сучасныя практыкі абстрактнага жывапісу
– Майстар-клас Юрыя Іванова, кіраўніка мастацкай студыі «Wostrau».
– Круглы стол «CONTEMPORARY vs MODERN».
Тэма абмеркавання – «Ці сучасна сучаснае мастацтва?».
Сярод запрошаных экспертаў – Канстанцін Селіханаў, Сяргей Грыневіч, Вольга Сазыкіна, Ларыса Фінкельштэйн, Юрый Іваноў (спіс экспертаў будзе папоўнены).

Аб часе правядзення суправаджальных мерапрыемстваў будзе паведамлена дадаткова