Планіровачная структура плошчы Я.Коласа (да 1956 г. называлася Камароўскай) пачала фарміравацца ў канцы 1930-х гг. з узвядзення тут будынка інстытута фізкультуры. У пачатку 1950-х гг. праектныя і будаўнічыя работы былі працягнуты.

Сучаснае архітэктурна-планіровачнае рашэнне плошчы належыць аўтарскаму калектыву ў складзе архітэктараў М.Баршча, Л.Аранаўскаса, Л.Мацкевіча. Праектам 1952 г. былі ўлічаны і развіты прапановы перадваенных праектаў 1939 г. (арх. В.Мураўёў) і 1940 г. (арх. А.Клімаў). Галоўныя транспартныя магістралі – пр. Незалежнасці і вул. Я.Коласа – вызначылі прамавугольную форму плошчы (400х130 м).

Паўночна-заходні бок плошчы фарміруюць прамысловыя карпусы (будаваліся для завода электронных вылічальных машын імя Р.К.Арджанікідзе і паліграфкамбіната імя Я.Коласа). На супрацьлеглым баку плошчы размешчаны будынак філармоніі і абапал яго жылыя дамы з убудаванымі гандлёвымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі памяшканнямі, будынак ЦУМа.

Тарцовыя вузейшыя бакі плошчы забудаваны будынкам САК «Алімпійскі» і насупраць шматпавярховым жылым домам. У цэнтры плошчы знаходзіцца сквер і помнік Я.Коласу.

Помнік Я.Коласу быў устаноўлены ў цэнтры плошчы ў 1972 г. у гонар 90-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта. Праектныя работы па добраўпарадкаванні плошчы і ўсталяванні помніка распачаліся ў інстытуце «Мінскпраект» у 1970 г. Праект выканалі архітэктары Ю.Градаў, Г.Заборскі і Л.Левін. Плошча была вырашана вялікім цалкам праглядаемым партэрам. У цэнтры плошчы была размешчана скульптурная кампазіцыя, якая таксама ўключала дэкаратыўныя басейны, фантаны. Як састаўныя часткі былі выкарыстаны групавыя і адзіночныя пасадкі дрэў, кветнікі. Так, напрыклад, каля басейнаў прадугледжваліся пасадкі белай вярбы (ніцай).

Помнік паводле праекта быў арыентаваны ў бок праспекта. Выканаў помнік скульптар, народны мастак БССР (1944 г.) і СССР (1973 г.), член Саюза мастакоў СССР, дзейны член Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік НАН Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР З. Азгур.

Заір Ісакавіч Азгур нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 г. у в. Маўчаны Сенненскага раёна. У 1909 г. сям'я пераехала ў Віцебск. У 1921 – 1922 гг. вучыўся ў прыватнай студыі Ю.М.Пэна, затым у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце. У 1923 г. інстытут рэарганізавалі ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, З.Азгур быў залічаны на аддзяленне скульптуры. Пасля заканчэння тэхнікума Азгур паехаў у Ленінград, дзе навучаўся ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (1926-1928 гг.). Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім мастацкім інстытуце і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. З 1923 г. ён прымаў актыўны ўдзел у выстаўках. У 1929 г. скульптар вярнуўся ў Беларусь і актыўна ўключыўся ў мастацкае жыццё Мінска. У 1930-я гг. З.Азгур стварыў шэраг партрэтаў для грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, у тым ліку для Дома ўрада ў Мінску, тэатра оперы і балета.

На працягу 1930 – 1970-х гг. асноўным жанрам у творчасці З.Азгура заставаўся партрэт. У залаты фонд выяўленчага мастацтва назаўсёды ўвайшла бліскучая галерэя партрэтных вобразаў грамадскіх, палітычных дзеячаў, герояў-патрыётаў, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Партрэты, створаныя майстрам, характарызуюцца дакладнасцю пластычнага малюнка, рытмічнай зладжанасцю кампазіцыі, глыбокай псіхалагічнасцю.

Але не толькі партрэтны жанр вабіў З.І.Азгура. Ён даволі плённа працаваў у галіне манументальнай скульптуры: помнікі, мемарыяльныя комплексы, ансамблі. Самая значная манументальная работа скульптара ў 1950-я гг. – рэльеф для абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску.

Помнік Я.Коласу, усталяваны на аднайменнай плошчы ў Мінску, стаў сімвалам Беларусі. Азгур звяртаўся да вобраза Я.Коласа шмат разоў. Як успамінаў мастак: «Мне не аднойчы даводзілася ствараць скульптурны вобраз Якуба Коласа, упершыню яшчэ ў 20-я гады. Чатыры разы ляпіў паэта з натуры. Вось чаму работу над помнікам паэту лічу завяршэннем тэмы, якая прайшла, пэўна, праз усё маё жыццё».

Напрыканцы вучобы ў Віцебску ў 1924 г. Заір Азгур атрымаў заказы для гарадскога музея. Тады будучы скульптар упершыню сустрэўся з паэтам, прыехаўшы ў Мінск, каб выканаць партрэт з натуры. З таго часу паміж мастаком і паэтам узніклі прыязныя адносіны. Як успамінаў Азгур: "Много чуткости и человечности было в его отношении ко мне».

Даследчыкі творчасці А.Азгура адзначаюць партрэт Я.Коласа, створаны майстрам у 1949 г. (у 1958 г. выкананы з гарніту). Гэта была ўжо паўфігура, а не бюст у звычайным разуменні. Паэт прадстаўлены ў спакойнай позе роздуму, яго погляд скіраваны далёка наперад, па меркаванні аўтара: "...то ли в поисках нужного ему художественного образа для новых стихов, то ли в воспоминаниях о шляхах и трактах, которые сам он вместе с тысячами белорусов-тружеников прошагал по жизни свои трудные версты».

Найбольш значнай работай, прысвечанай вялікім майстрам народнаму паэту, несумненна, з'яўляецца скульптурная кампазіцыя на пл. Я.Коласа. Пра сваё бачанне помніка Я. Коласу на плошчы ў г. Мінску Заір Азгур пісаў: "На длинной площади имени Якуба Коласа стоит продолговатая основа памятника, обрамленная диким камнем, теми валунами, которые попали а нашу белорусскую землю еще в ледниковый период. … Этими камнями надо обложить озерцо. А в центре его, по ту сторону, которой эта площадь граничит с улицей Якуба Коласа, должна возвышаться огромная глыба, на которой – другая, живая, не меньшая глыба, - это сам Якуб Колас. В образе поэта хотелось показать мудрость белорусского народа.

По сторонам озера – два огромных камня, плоских, чуть-чуть выступающих из воды. Их окаймляют отлитые из бронзы камыши. На одном из таких камней – славный сын белорусского народа и герой произведений Якуба Коласа дед Талаш. Впереди юный разведчик, который одной рукой раздвигает бронзовые камыши, глядя бдительно на запад. Это сын деда Талаша – Панас.

В другой стороне от центра – Сымон-музыка играет на скрипке задушевную мелодию о жизни. Хотелось, чтобы каждый прохожий, задержавшись, расслышал бы песню взволнованного юного сердца. Пусть нынешние молодые уловят в этой песне восторг перед красотой и любовью! Отойдя ж, человек должен видеть в Сымоне олицетворение талантливости белорусского народа. Рядом с Сымоном – Ганна. Зачаровано слушает, как льется из-под смычка исповедь души… Хотелось в ней передать привлекательные черты скромного и глубокого характера, женственность.

И само озеро вместе с камышами и березами вокруг памятника мыслилось мне зеркалом, в котором отразятся и неспешный бег облаков в небе над Колосом, и вечерняя звезда… Сочетание этих сюжетов, что ли, -- мои думы о поэме, о земле белорусской, о природе. Думы, навеянные Якубом Коласом.

Когда мой замысел был воплощен, мне не показалось странным, что я увидел на площади Якуба Коласа – восьмиметрового мудреца и спутников его жизни. И Сымон-музыка, и очаровательная Ганна, и неукротимый дед Талаш, и Панас, который как бы возмужал в годы Отечественной войны и стал символом непримиримости к угнетению, символом свободолюбия белорусов…

Мечта моя сбылась. Мне кажется, что именно таков большой художник Якуб Колас. Ибо иначе не мог бы он вместить в себе народ белорусский. А он – как никто! – безошибочно это можно сказать, вместил в «Трясине» и «Новой земле», в строках и страницах нетленной поэзии и честной прозы живую душу соотечественников своих. Я знал его. Дружил с ним. И был обязан сказать о нем».