ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
18.12.2008 № 3110
  1. Палажэнне аб парадку работы Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет) распрацавана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэн-ня (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 235,5/28395).
  2. Асноўнымі задачамі Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета з’яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый і разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
  3. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет: у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем; спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця і разнастайнасці мастацкіх рашэнняў.
  4. У мэтах выканання сваіх задач Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет: дае экспертныя заключэнні па эскізных праектах твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання і стварэння (рэканструкцыі) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; дае заключэнне па этапах работ па стварэнню (рэканструкцыі) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца (рэканструююцца) у горадзе Мінску (далей – г. Мінск); дае рэкамендацыі аб вызначэнні памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і экспертнае заключэнне аб неабходнасці павелічэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасці ад мастацкага ўзроўню твора, уносіць прапановы па аплаце тэхнічнай часткі вырабу эскізных праектаў у адпаведнасці з заканадаўствам; па даручэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей – Мінгарвыканком) ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца (рэканструююцца) у г. Мінску.
  5. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет адхіляе праекты твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія не адпавядаюць высокаму вобразна-дэкаратыўнаму ўзроўню або належнаму архітэктурна-кампазіцыйнаму рашэнню ці выкананы з парушэннем існуючага парадку іх стварэння (рэканструкцыі), дае рэкамендацыі аб іх перапрацоўцы.
  6. На пасяджэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета пры неабходнасці запрашаюцца спецыялісты структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкома, адміністрацый раёнаў г. Мінска, міністэрстваў і ведамстваў, творчых саюзаў, навуковых арганізацый.
  7. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет узначальвае старшыня. Старшыня мае двух намеснікаў, якія ў яго адсутнасць арганізуюць работу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улікам старшыні.
    Склад Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета зацвярджаецца рашэннем Мінгарвыканкома. У яго ўваходзяць дзеячы мастацтва, архітэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
    Прапановы па складу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, кандыдатурах яго старшыні і намеснікаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома і ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкома.
  8. Пасяджэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, а ў яго адсутснасць – намеснікаў старшыні.
  9. Рашэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасці на пасяджэнні не менш дзвюх трацей складу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета і афармляюцца пратаколам.
  10. Прадстаўленне матэрыялаў для іх разгляду Мінскім гарадскім мастацка-экспертным саветам, работу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета і кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечваюць камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома і ўпраўленне культуры Мінгарвыканкома.
  11. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасці.