ГУО «Детская музыкальная школа искусств № 7 г. Минска»Шаноўны сябра!

Калектыў дзіцячай музычнай школы № 7 горада Мінска шчырай ласкай і сардэчнай добразычлівасцю рады вітаць Цябе на нашай электроннай старонцы. Асалода віртуальнага яднання надае нам творчага імпэту і жадання сустрэчы з Табой.
Розныя сцяжынкі знаходзіць дзіцячы талент да той жаданай дарогі, якая вядзе да нас. Тым, хто здолеў прайсці гэты шлях, скарбніца духоўных здабыткаў свету расчыне свае дзверы. Спадзяемся, што і ты, дабрадзейны наш Сябра, знойдзеш сцежку сваю да нас.

І тады Ты адчуеш дабрыню і пяшчоту, увагу і павагу дзяцей і дарослых нашай школы. Руплівыя настаўнікі пазнаёмяць Цябе з найпрыгажэйшай каштоўнасцю роднай спадчыны – музычнай культурай нашай Беларусі. Знакамітыя творцы Бацькаўшчыны напішуць Табе новыя творы.

І павядуць Цябе настаўнікі нашай школы, духоўныя дарадцы Твайго жыцця, светлым шляхам мастацтва. І стануць яны Табе сувандроўнікамі ў краіне Яе Вялікасці Музыкі.

Здзейснецца Тваё жаданне быць у згодзе з абраным музычным інструментам. І адчуеш Ты слодыч выканальніцкага майстэрства, якім авалодаеш, стаўшы творцай.

Міне час, але духоўныя каштоўнасці і эстэтычны светапогляд, што здабыў Ты ў нас, застануцца з Табой.

Будзем разам!
З павагай да Цябе,
дырэктар дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 7 горада Мінска 
Андрэй Аляксеевіч Ботвіч.

 Детская музыкальная школа искусств № 7 г.Минска

Директор 


Ботвич Андрей Алексеевич

Служ. телефон_ 201-92-23

Заместитель директора по учебно-воспитательной работе  

Духновская Оксана Николаевна

Служ. телефон 201-92-49

Приемная: тел. +375 (17) 201-92-23

 факс. +375 (17) 201-92-23

Почтовый адрес: д. 20 , ул. Пуховичская , г. Минск, индекс 220024

Электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Сайт нет
Режим работы  (время минское):
с понедельника по пятницу с 9.00 до 17.00,
перерыв на обед: с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 14.00
Время приема граждан:
Каждая среда месяца с 15.00 до 20.00

Электронная карта  с обозначением местонахождения учреждения

Район города Минска – Октябрьский район

Общественный транспорт:
метро – станция Институт культуры
автобус – 73,97, 28 – остановка д/с Серова
троллейбус – 43,59 – остановка д/с Серова